Для графіці на супрацьпажарную тэму выбралі шматпавярхоўку на вуліцы Вялікі Гасцінец 139. 

Мастакі-графіцісты з творчага абъяданна ZADELO у аўторак, 22 лістапада, пры дапамозе праектара пачнуць наносіць эскіз працы на дом.

Затым, цягам двух дзён, яны размалююць эскіз фарбамі і ўжо бліжэй да выхадных на вуліцы Вялікі Гасцінец паселіцца змагар з агнём.

Эскіз для работы выбіралі цягам некалькіх месяцаў, а зацвердзіў яго намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

Падобныя графіці, расказала “Рэгіянальнай газеце” Марына Ганчарова,  старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС, з’явяцца не толькі ў Маладзечне.