У расійскім Таганрогу выйшлі кніжкі вершаў Ганны Косцень з Вілейкі, Крысціны Гарвер і Міхася Бацяна з Валожына, Аксаны Ярашонак і Марыі Бельскай з Маладзечна, Рагнеда Малахоўскага з Мядзела.

У кнігі ўвайшлі вершы паэтаў, а таксама паэтычныя пераклады твораў маладых расійскіх творцаў, зробленыя беларусамі.

Для Крысціны Гарвер, Міхася Бацяна і Ганны Косцень кнігі, выдадзеныя ў Расіі, сталі першымі ў іх творчасці. А Аксана Ярашонак і Рагнед Малахоўскі ўжо маюць некалькі асабістых зборнікаў.

Кніжкі выдалі ў рамках міжнароднага літаратурнага перакладчыцкага праекта “Берагі дружбы”. Праект дзейнічае ад 2012 года. Сёлета да яго ўпершыню далучыліся маладыя паэты Міншчыны.