Міністэрства падаткаў і збораў паводле звестак на 22 лістапада накіравала каля 70 тысяч паведамленняў пра неабходнасць сплаціць падатак на “дармаедаў”.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-тлумачальнай працы міністэрства.

“Дармаеды” ўжо сплацілі ў бюджэт больш за 2,5 мільёна рублёў.

Грамадзяне, якія атрымалі паведамленне, могуць падаць у падаткавую дакументы, якія пацвярджаюць, што яны не павінны плаціць падатак або сума налічана няправільна.

Грамадзяне, што не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, павінны заплаціць падатак у 20 базавых велічыняў.

Шмат беларусаў былі супраць падатку “на дармаедаў”.

У адміністрацыю прэзідэнта перадалі 10 тысяч подпісаў супраць дэкрэту аб падатку. “Дармаедаў” могуць прыцягваць да прымусовых грамадcкіх работ ва ўмовах, блізкіх да прыгону, кажуць юрысты.