Еўрадэпутаты выказалі занепакоенасць у сувязі з бяспекай будаўнічых работ на пляцоўцы Беларускай АЭС, якая знаходзіцца менш як за 50 кіламетраў ад літоўскай сталіцы.

Яны заклікалі да міжнароднага кантролю за будаўніцтвам АЭС, каб гарантаваць адпаведнасць праекта ўсім нормам ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя.