Працягваем размовы пра прыгажосць. Сёння абсалютная чэмпіёнка Беларусі па макіяжы дырэктар вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” Святлана Прадуха раскажа пра падводныя камяні ў макіяжы як паслузе. Яна раскажа, чаму з’яўляюцца людзі, якія не любяць макіяж.

Чаму некаторыя не робяць макіяж, не ходзяць да візажыстаў:

1. Макіяж шкодны для здароўя.

І так, і не. Калі вы карыстаецеся пратэрмінаванай няякаснай касметыкай, якая выклікае алергію і забівае поры, гэта шкодна. Якасная прафесійная касметыка створаная, каб абараніць скуру ад пашко­джанняў, мае лячэбны эфект – абараніць скуру ад бруду.

Якасная прафесійная касметыка створаная, каб абараніць скуру ад пашко­джанняў. Фота fashionstylist.ru.

Якасная прафесійная касметыка створаная, каб абараніць скуру ад пашко­джанняў. Фота fashionstylist.ru.

2. Мне зрабілі адзін раз макіяж, і я сябе не пазнала.

Калі вы трапілі ў рукі непрафесіянала альбо да чалавека, які нелегальна працуе, у вас вялікі шанец сапсаваць лепшы дзень, для якога вы і рабілі макіяж. Усе памылкі яго будуць бачныя на фота, відэа. А калі фатограф не валодае тэхнікай рэтушы макіяжу, такія фота вам дакладна не спадабаюцца. Прыйдзецца перарабляць, а значыць, плаціць двойчы.

У сацсетках многа так званых “прафесіяналаў”. У большасці выпадкаў кліенты застаюцца ў шоку і адразу змываюць тое, што павінна было зрабіць прыгожай. Каб гэтага пазбегнуць, уважліва вывучыце інфармацыю пра досвед, прафесійны ўзровень спецыяліста. Інакш вы можаце трапіць да махляроў, якім дарма заплаціце грошы і назаўсёды сапсуяце меркаванне пра візажыстаў. Выбірайце легальныя паслугі.

Каб атрымаць якасную паслугу, звяртайцеся да прафесіяналаў. Фота забяпечана Святланай Прадухай.

Каб атрымаць якасную паслугу, звяртайцеся да прафесіяналаў. Фота забяпечана Святланай Прадухай.

3. Я люблю натуральную прыгажосць.

Людзі, якія так гавораць, не дагаворваюць праўды, бо стрыгуць паз­ногці, робяць маскі для твару, карыстаюцца духамі, фарбамі для валасоў… Усе карыстаюцца касметыкай, каб захаваць і палепшыць прыгажосць.

Таму, калі разабрацца, натуральная прыгажосць не такая і натуральная.

4. Не ўмею фарбавацца, не займаюся гэтым.

Усе мы некалі пачыналі рабіць сябе прыгожымі: вышчыпвалі бровы, падмалёўваліся, стрыглі валасы… Пасля саромеліся выйсці ў такім выглядзе на вуліцу, выпраўлялі сітуацыю. Перш чым кардынальна змяніць знешнасць, парайцеся са спецыялістамі.

5. Спецыялісты, якія не адпавядаюць часу.

Адна справа, калі вы трапілі да візажыста з вялікім імем, які ведае модныя тэхнікі; наведвае дарагія семінары, дзе вывучае навейшыя тэндэнцыі, праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі. Іншая справа трапіць да візажыста, які вучыўся дзесяць гадоў таму і ўмее толькі тое, чаму навучыўся ў далёкім мінулым. Такі макіяж вам дакладна не спадабаецца і адаб’е ахвоту звяртацца да візажыстаў.

Калі вы не карыстаецеся макіяжам альбо з вамі быў адзін з пералічаных вышэй выпадкаў, запрашаем на заняткі да Святланы Прадухі ў вучэбны цэнтр “Сфера прыгажосці”. Мы дапаможам палюбіць макіяж на 100%.