У адным з тураў нашага конкурсу “Дзясятачка” перамог вучань Вілейскай школы-інтэрната Аляксандр Ганаровіч. Журналістка “Рэгіянальная газеты” ўручыла Аляксандру сувеніры ад рэдакцыі.
Саша ўжо ведаў пра тое, што ён перамог у адным з прамежкавых тураў. Прачытаў пра гэта ў “Рэгіянальная газеце”. Таму журналістаў чакаў.
Саша вучыцца ў 10 класе. У ягоным класе 14 чалавек: 12 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі.
Шчаслівай для вучня стала “дзявятка” па рускай літаратуры. Яе хлопцу паставіла настаўніца Ірына Фёдарава. Саша памятае, што добрую адзнаку атрымаў за твор “Гора ад розуму” Аляксандра Грыбаедава.
Паўдзельнічаць у конкурсе Сашу параіла выхавальніца Іна Альфер.
Хлопец расказаў, што ў яго гуманітарны склад розуму. Падабаюцца руская і беларуская мовы і літаратуры, нямецкая мова.
Па словах школьнага псіхолага Юліі Ціхончанкі, Саша актыўны і старанны хлопец, часта атрымлівае добрыя адзнакі. Калі дзесяцікласнік адправіў свой бланк на конкурс “Дзясятачка”, за яго перажывалі многія настаўнікі.
Саша Ганаровіч з падарункамі. Фота Аксаны Ярашонак.
Разам са сваімі аднакласнікамі раз у чвэрць Саша выдае газету “Дзясятка”. Тут юныя журналісты пішуць пра цікавыя і значныя падзеі, якія адбыліся ў класе за чвэрць, змяшчаюць інтэрв’ю і фотаздымкі. Над апошнім нумарам газеты “Дзясятка” Саша працаваў як фотакарэспандэнт.