Ратавальнікі нагадваюць пра фактары небяспекі:
– пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадач;
– адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах;
– пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў;
– падзенне дрэў.
Людзям рэкамендуецца прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом ці падвал.
Машыну паставіць у гараж. Пры адсутнасці гаража – паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.
Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў.