У падраздзяленні распавялі, што ў міліцыю звярнулася 21-гадовая дзяўчына. Яна прасіла праваахоўнікаў дапамагчы яе непаўналетняй 17-гадовай знаёмай, якую нібы абрабавалі. Неўзабаве з’явіліся цікавыя падрабязнасці.
17-гадовая дзяўчына, навучэнка каледжа, жыве з маці. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча, дзяўчыне даводзілася часам пазычаць грошы ў гэтай самай знаёмай.
Старэйшая сяброўка прыдумала спосаб хуткага вяртання доўгу. Без ведама непаўналетняй, старэйшая сяброўка размяшчала на сайтах знаёмстваў анкеты з яе здымкамі. Прадстаўляла дзяўчыну як 19-гадовую маладую асобу, якая аказвае сэксуальныя паслугі.
Калі знаходзіўся кліент, дзяўчына дамаўлялася пра час і месца сустрэчы. Ва ўмоўленае месца яна прыводзіла сваю непаўнагадовую знаёмую, паведаміўшы ёй пра мэты сустрэчы.
Знешнасць дзяўчыны не паказавала на яе непаўналецце, таму пытанняў у кліентаў не ўзнікала. Атрымаўшы грашовыя сродкі за аказаныя паслугі, дама сыходзіла.
Адна з такіх сустрэч і скончылася “рабаваннем”.
У дом прыйшлі яго гаспадары, і па сумяшчальніцтве бацькі суцянёршы. Незадаволены кліент запатрабаваў вярнуць грошы, аднак грошай у дзяўчыны не было, бо іх адразу ж забірала яе сяброўка-сутэнёрка
Тады кліент адабраў у дзяўчыны сумачку, паабяцаўшы вярнуць, як толькі яна з ім разлічыцца. Гэта і прывяло ўсю кампанію ў міліцыю.
У дачыненні да зводніцы завялі крымінальную справу па фактах ўцягвання і выкарыстання для занятку прастытуцыяй заведама непаўналетняй. Пакаранне, прадугледжанае за дадзенае злачынства, складае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Праводзіцца расследаванне.