29 лістапада а шостай гадзіне вечара ў малой зале Палаца культуры пройдзе моладзевы літаратурны партал “Пішам, як дыхаем”. Мерапрыемства будзе цікавае для тых, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці; каму цікава, што хвалюе сучасную моладзь.

На сустрэчу завітаюць таленавітымі маладыя людзі Маладзечна і цікавыя госці, сярод якіх паэты і блогеры.

Усіх, хто прыйдзе на сустрэчу чакае жывое слова, жывая музыка, інтэрактыўная літаратурная імправізацыя, віртуальнае паэтычнае прывітанне, новыя імёны і новыя сябры.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя зборніка “Мы гаворым пра жыццё-3”. Пісьменнікі-пачаткоўцы змогуць атрымаць кнігу ў падарунак.

Вядучай мерапрыемства будзе журналістка маладая паэтэса Ніна Лістота. Паэтка адзначае, што дзякуючы фестывалю “Час жыць!” уваскрэсла і паступова ўвасабляе дзіцячую мару – стаць пісьменнікам. Так у пачатку лістапада ў музеі імя Янкі Купалы ў Мінску адбыўся яе першы аўтарскі вечар “Нараджэнне паэта”.

Творчы моладзевы рух “Час жыць!” – адкрыццё новага ў вядомым, вечнага – у сённяшнім, многага – у саміх сабе. Гэта час для жыцця, стымул для думкі, прычына для радасці. У гэтым вы можаце ўпэўніцца, сустрэўшыся з удзельнікамі літаратурнага парталу “Пішам, як дыхаем”.