Загад аб адпраўцы школьнікаў на ўборку бульбы быў падпісаны ўжо пасля трагедыі. Пра гэта 29 лістапада было заяўлена ў судзе ў Маладзечне, дзе разглядалася справа пра гібель васьмікласніцы Вікторыі Папчэня на ўборцы бульбы. Анлайн з суда можна паглядзець тут. 

Бацькі і адвакаты дамагаюцца, каб гэта трагічнае здарэнне было прызнана няшчасным выпадкам на вытворчасці.

Рашэнне адправіць “на бульбу” школьнікаў прыняла тагачасная выконваючая абавязкі дырэктара школы Галіна Пішчык, але адпаведны загад яна падпісала пазней. Вусны загад аб адпраўцы аддаваў намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Дзяніс Курэц. І Пішчык, і Курэц цяпер звычайныя настаўнікі.

Працэс 6 снежня працягнецца.

Суд запатрабаваў матэрыялы праверкі, якую правяло па гэтым здарэнні Упраўленне Адукацыі Мінаблвыканкама.