Сваё рашэнне ён агучыў на чарговым пасяджэнні Рады ТБМ, якой было даручана разгледзець магчымых кандыдатаў на пасаду старшыні, паведамляе Радыё Рацыя.

Наспеў час даць дарогу маладым, абгрунтоўвае сваё рашэнне сённяшні старшыня ТБМ Алег Трусаў.

– Тое, што я не буду, – гэта на 100%. Тым больш, тры гады таму я абяцаў. І свае абяцанні я выконваю. Ёсць у мяне некалькі варыянтаў, хто мяне зменіць. Можа, нават не аднаго, а двух, каб была нейкая канкурэнцыя. Паглядзім. Паслухаем усе прапановы. Я адмыслова нічога не хачу выказваць, каб не думалі, што Трусаў навязвае.

Адным з галоўных прыярытэтаў дзейнасці Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў назваў дапамогу дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Алене Анісім у справе папулярызацыі беларускай мовы праз парламенцкія структуры.

Паводле “Нашай Нівы”.