26 кастрычніка ў смаргонскім гарадскім  цэнтры культуры адбыўся першы сольны канцэрт “Песні з-над Віліі” барда Алега Мізулы.

Усе кампазіцыі ён выканаў у жывым гуку пад акампанемент гітары.  Усяго прагучала больш за 20 разнастайных песен на роднай мове: лірычныя, пра каханне,  патрыятычныя,  жартоўныя.

Алег Мізула – аўтар больш чым 200 песен. Многія з іх напісаныя падчас падарожжаў па Павіллі, у краінах Еўропы, паводле бабуліных казак і паданняў. Яго хіт “Там пад белай гарой” – стаў неафіцыйным гімнам міжнароднай экспедыцыі 2007 года “Вілія-Neris”.

Падчас канцэрта адзін з арганізатараў экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча” Дзмітры Ведзень запрасіў прысутных паўдзельнічаць у юбілейным  сплаве  па Вяллі ў 2017 годзе.

Даведка “РГ”. Алег Мiзула нарадзiўся 29 студзеня 1970 года ў мястэчку Жодзiшкi Смаргонскага раёна. Вучыўся ў Жодзішскай сярэдняй школе, затым у Свiрскiм ПТУ-207. Ад 1988 па 1991 гады праходзiў вайсковую службу на паўночным флоце матросам атамнай падводнай лодкi. Ад 1992 па 1998 гады вучыўся ў БДУ на гiстарычным факультэце, якi скончыў па спецыяльнасцi “гiсторык, настаўнiк гiсторыi i грамадска-палiтычных навук”. Ад 1999 па 2005 гады працаваў за мяжой у розных краiнах. З 2008 года працуе ў Жодзiшскай сярэдняй школе загадчыкам музея i кiраўнiком турыстычнага гурта.

Віншаванні ад Дзітрыя Вядзеня. Фота Віктара Ведзеня.

Віншаванні ад Дзітрыя Вядзеня. Фота Віктара Ведзеня.

Віншаванні ад Алена Найдукевіча. Фота Віктара Ведзеня.

Віншаванні ад Алена Найдукевіча. Фота Віктара Ведзеня.

Фота Віктара Ведзеня.

Фота Віктара Ведзеня.

Вядучая Ала Стражынская. Фота Віктара Ведзеня.

Вядучая Ала Стражынская. Фота Віктара Ведзеня.

Падчас канцэрту. Фота Віктара Ведзеня.

Падчас канцэрту. Фота Віктара Ведзеня.

Фота Віктара Ведзеня.

Фота Віктара Ведзеня.

Пасля канцэрту. Фота Віктара Ведзеня.

Пасля канцэрту. Фота Віктара Ведзеня.

Відэа Віктара Ведзеня.