Ад 28 лістапада і да 4 снежня праходзіць абласная прафілактычная акцыя “Зімняя гума”. Паводле закону, яна павінна стаяць на машынах ад 1 снежня і да 1 сакавіка.

На якіх машынах павінна быць зімовая гума:

1. На машынах з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна.

2. Легкавых і грузавых аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай масай звыш 3,5 тоны.

3. Аўтобусах з тэхнічна дапушчальнай масай звыш 3,5 тоны.

4. Аўтобусах з тэхнічна дапушчальнай масай да 5 тон.

Яна павінна стаяць на ўсіх колах транспарту.

Якую маркіроўку мае зімовая гума

Знак у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры альбо знакамі “М+S”, “M&S”, “M.S”, “M S” ці “All seasons”.

На ўказаным пакрыцці падчас эксплуатацыі павінна быць астаткавая вышыня рысунка пратэктара не менш за чатыры міліметры.

Калі астаткавая вышыня рысунка пратэктара зімовай гумы менш за чатыры міліметры, то пагражае папярэджанне альбо штраф да адной базавай велічыні (21 рубель). Калі правапарушэнне здзяйснялася паўторна на працягу года – штраф ад двух да пяці базавых велічынь (ад 42 да 105 рублёў).

Для прычэпаў астаткавая вышыня малюнка пратэктара аналагічная як для гумы механічнага транспартнага сродку, у счэпцы з якім яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.

Калі на транспартным сродку няма зімовай гумы, за гэта пагражае папярэджанне альбо штраф у памеры да пяці базавых велічынь (да 105 рублёў).

Гума непрыдатная для эксплуатацыі, калі з’явіўся індыкатар зносу, размешчаны па дне канаўкі пратэктара, пры раўнамерным зносе альбо два індыкатары ў кожным з двух сячэнняў – пры раўнамерным зносе бегавой дарожкі.

Карысныя заўвагі

1. Летняя гума пры мінусавой тэмпературы неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна.

2. У галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў.

3. Зношаны пратэктар гумы пакідае мала шанцаў на зімовай дарозе.

4. Перыядычна правярайце няспраўнасці тармазной сістэмы і рулявога кіравання.

5. Выбірайце патрэбную хуткасць і правільную дыстанцыю.

Паводле інспектара Маладзечанскай ДАІ Сяргея БАРТОША.