Спецыялісты звяртаюць увагу бацькоў на тое, што маленькія дзеці вераць усяму таму, што адбываецца на экране. Да таго ж яны часта імкнуцца капіяваць дзеянні тых, хто ім спадабаўся. Для дзяцей не важна, ці гэта рэальны чалавек, ці ж выдуманы намаляваны персанаж.

Самым шкодным псіхолагі лічаць мультфільм “Маша і мядзведзь”. Яны тлумачаць, што галоўная гераіня гэтага мультыка – маленькая дзяўчынка, якой сыходзяць з рук усе капрызы і агідныя паводзіны.

На другім месцы антырэйтынгу амерыканскі мультфільм “Монстар Хай”. Гэта звязана з тым, што ў дадзеным мульціку вельмі шмат слэнгу, які шкодзіць фарміраванню слоўнікавага запасу дзіцяці.

На трэцяе месца псіхолагі паставілі “Губка Боб квадратныя штаны” з-за таго, што галоўны герой гэтага мультсерыяла вельмі канфліктны характар. Боб пастаянна імкнецца дзейнічаць у адпаведнасці з уласнымі жаданнямі, спрачаецца з сябрамі і лае дарослых.

Негатыўны ўплыў, упэўненыя спецыялісты, мае і мультфільм “Том і Джэры”. Псіхолагі тлумачаць, што ў дадзеным мульціку мышаня ўвесь час здзекуецца над катом Томам. Кот жа ў адказ дзейнічае вельмі агрэсіўна.

Спецыялісты рэкамендуюць бацькам заўсёды праглядаць мультфільмы, якія будуць глядзець іх дзеці. І калі мультыплікацыйная гісторыя нясе хоць нейкі негатыў, лепш замяніць яе.