Перад навагоднімі святамі супрацоўнікі маладзечанскай дзіцячай паліклінікі вырашылі правесці дабрачынную акцыю.

Яны сабралі грошы на тое, каб купіць падарункі для дзяцей-інвалідаў горада.

28 снежня Дзед Мароз і Снягурачка прыедуць дамоў да кожнага дзіцяці і павіншуюць.

Падтрымаць добрую справу можа кожны жадаючы. Ад 1 да 21 снежня ад 8:00 да 17:00 прыносьце ў дзіцячую паліклініку, у кабінет 111-а, падарункі для дзяцей-інвалідаў.

Гэта могуць быць цукеркі, цацкі, канцылярскія прылады і іншыя, патрэбныя дзецям, рэчы.