У 2015 годзе патанулі 14 чалавек: 11 падчас падлёднай рыбалкі, трое пры гульнях на лёдзе і пераходах, двое з іх дзеці. У пачатку 2016 года падчас падлёднай рыбалкі патанулі дзесяць чалавек.

Перад надыходам зімы таварыства выратавання на водах нагадвае правілы бяспекі:

1. Перш чым сысці з берага, праверце трываласць лёду палкай, а не ўдарамі нагі. Выходзьце на лёд, дзе мелка.

Надзейны лёд  – празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за сем сантыметраў. Лёд малочнага або белага колеру ўдвая слабейшы. Самы небяспечны – з зазубрынамі, са снегу, які змёрзся.

2. Будзьце асцярожныя ў месцах, пакрытых тоўстым слоем снегу, у месцах хуткага цячэння і выхаду крыніц, каля кустоў, травы, у месцах скідвання вады прамысловымі прадпрыемствамі. Будзьце асцярожныя пры пераходзе ракі ніжэй плаціны. Там стан лёду вельмі мяняецца, часам праз дзве-тры га­дзіны немагчыма вярнуцца па сваім следзе.

3. Не выходзьце на лёд у адлігу.

4. Калі вам неабходна перайсці небяспечнае месца, абвяжыцеся шнуром, пакінуўшы за сабой канец, на якім павінны знаходзіцца іншы чалавек.

6. Калі вы не ведаеце асаблівасцяў вадаёма альбо ўмоў утварэння лёду, не выязджайце на яго на машыне.

7. Першы лёд вельмі слізкі, таму можна ўпасці і атрымаць розныя траўмы. Калі абутак слізкі, ідзіце дробнымі крокамі, па магчымасці не адрывайце ног ад паверхні лёду. Трымайцеся ўчасткаў, прыпарушаных снегам – гэта зменшыць слізгаценне.

Без сур’ёзных наступстваў для здароўя  можна вытрываць у ледзяной вадзе да 5-7 хвілін.

Калі вы дапамагаеце пацярпеламу

1. Набліжайцеся да яго паўзком, абапірайцеся на дошку, лыжы альбо жэрдку.

2. Калі дасягнулі дастатковай адлегласці, кіньце пацярпеламу канец вяроўкі. Драўляныя прадметы піхайце па лёдзе да месца пралому. Не падпаўзайце да краю палонкі – можаце самі аказацца ў вадзе.

3. З пацярпелага зніміце адзенне. Калі няма сухога, выкруціце тое, што знялі, пасля надзеньце.

4. Чалавека, якога выцягнулі з вады, абгарніце поліэтыленам, ад гэтага становіцца цяплей.

Чалавек, які трапіў у ледзяную ваду, можа задубець праз 10-15 хвілін, а праз 20 згубіць прытомнасць.

Першая дапамога чалавеку, які замярзае

Фота ufamama.ru.

Фота ufamama.ru.

1. Пацярпелага аднясіце ў прахалоднае памяшканне.

2. Вымытымі рукамі разатрыце яго цела.

3. Калі пасля гэтага пацярпелы не праяўляе прыкмет жыцця, зрабіце штучнае дыханне. Хутчэй звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

4. Калі пацярпелы прыйшоў у прытомнасць, цёпла ўхутайце яго, сагрэйце, дайце гарачае піццё

.