У Астравецкім раёне зменены памеры памежнай зоны, паведаміў БелТА памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са СМІ Сяргей Паўлаў.

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28 кастрычніка 2016 года №619 населеныя пункты Гудагай, Ліпкі, Лазоўка, Груздаўшчызна і Вавераны выключаны з пераліку населеных пунктаў, у межах якіх устаноўлена памежная зона.

У сувязі з гэтым аплата дзяржаўнай пошліны пры знаходжанні ў гэтых населеных пунктах адменена,  адзначыў Сяргей Паўлаў.  Іх могуць свабодна наведваць як беларусы, так і замежныя грамадзяне.