Брыгаду з 9 чалавек паляўнічых у нацпарку “Нарачанскі” западозрылі ў браканьерстве аператыўнікі Дзяржінспекцыі.

Рэйдавая група сустрэла паляўнічых, калі тыя, падзяліўшы здабычу, ужо ішлі да машын. Згодна з дакументам, паляваць у той дзень яны павінны былі на маладое ласяня, якое нарадзілася сёлета.

Аднак агледзеўшы часткі тушы, інспектары зразумелі: паляванне праводзілася незаконна. Замест маладой жывёлы паляўнічыя здабылі дарослага самца. Вага мяса склала168 кілаграм, што таксама выключае здабычу ласяняці.

Мяса забітага лася. Фота gosinspekciya.gov.by

Мяса забітага лася. Фота gosinspekciya.gov.by

Каб схаваць сляды парушэннія галаву і ногі лася паляўнічыя схавалі ў кустоўі. Тым не менш, гэтыя часткі дзяржінспектары знайшлі. Кошт дазволу на здабычу такой асобіны і ласяняці адрозніваецца ў некалькі разоў.

Цяпер Мядзельскі следчы камітэт можа распачаць крымінальную справу па факце незаконнага палявання. Да адказнасці могуць быць прыцягнутыя не толькі тыя, хто паляваў і дзяліў мяса, але і работнік паляўнічай гаспадаркі.