Ім стала Алеся Лукоўская, якая да гэтага ўзначальвала аддзел выканкама па ідэалогіі, культуры і справах моладзі.
Нагадаем, што вакансія намесніка старшыні райвыканкама адкрылася тады, калі яго былая старшыня Людміла Канановіч была абраная ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.
Выконвае абавязкі начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і справах моладзі Алена Іванько.
Алесі Лукоўскай 34 гады. Нарадзілася ў Маладзечанскім раёне ў 1982 годзе.
У 2004 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт.
З 2004 па 2006 працавала настаўнікам у сярэдняй школе №11 Маладзечна, з 2006 па 2007 – у Маладзечанскай агульнаадукацыйнай санаторнай школе-інтэрнаце №1 для дзяцей, хворых на скаліёз.
У 2007 годзе Алеся Лукоўская прыйшла ў Маладзечанскі раённы камітэт ГА “БРСМ” на пасаду галоўнага спецыяліста. У 2008 годзе стала другім сакратаром у арганізацыі, у 2009 годзе – першым сакратаром БРСМ і ўзначальвала яго да 2013 года.
З 2 ліпеня 2013 года па 11 студзеня 2016 году Алеся Аляксандраўна займала пасаду намесніка начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказала начальнік аддзела аргкадравай работы Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Шафаловіч.