Нагадаем, што 29 верасня ў Маладзечанскім раёне на поле падчас уборкі бульбы грузавым самазвалам МАЗ быў учынены наезд на 13-гадовую школьніцу. Ад атрыманых пашкоджанняў дзяўчынка памерла.

Следствам усебакова вывучаны абставіны крымінальнай справы, заведзенай па факце ДТЗ з трагічнымі наступствамі. У рамках расследавання зафіксаваныя паказанні відавочцаў і сведак, праведзены следчы эксперымент, шэраг крыміналістычных экспертыз: трасалагічная, аўтатэхнічная, судова-медыцынскія, паведамляе прэс-служба СК.

Следствам устаноўлена, што 26-гадовы кіроўца пасля заканчэння загрузкі бульбы ў грузавы аўтамабіль, маючы рэальную магчымасць назіраць у люстэрка задняга віду 13-гадовую дзяўчынку, што аддзялілася ад групы дзяцей, пачаў рух заднім ходам па раней наезджанай каляіне.

Кіроўца праявіў няўважлівасць і не звярнуўся па дапамогу да паўналетніх асоб, якія маглі б сігналізаваць яму пра сітуацыю ззаду транспартнага сродку. Маючы тэхнічную магчымасць, ён не прыняў меры, у тым ліку да зніжэння хуткаснага рэжыму, па гарантаванні бяспекі малалетняга пешахода, якая ў сілу адсутнасці жыццёвага досведу не магла правільна ацаніць дарожна-транспартную сітуацыю і перамяшчалася па кірунку руху аўтамабіля, адзначае Следчы камітэт.

Парушэнне кіроўцам патрабаванняў падпункта 7.2 пункта 7, пункта 73, падпункта 87.2 пункта 87, пункта 119 правілаў дарожнага руху знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі з дарожна-транспартным здарэннем і трагічнымі наступствамі.

Кіроўцу прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.317 – парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека – Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.