Вілейскі РАУС адшуквае зніклага без вестак Мікалая Ракецкага. Гэта ўраджэнец Мінска, пражываў у вёсцы Клоўсі Вілейскага раёна. Мужчыне споўнілася 60 год.

Родныя нічога не ведаюць пра яго з верасня 2016 года.

Прыкметы Мікалая  Ракецкага: на выгляд каля 60 год, хударлявага целаскладу, рост каля 170 сантыметраў, сівыя сярэдняй даўжыні валасы. Асаблівых прыкмет не мае.

Паважаныя грамадзяне, не заставайцеся абыякавымі! Калі вы што-небудзь ведаеце пра сапраўднае месцазнаходжанне Мікалая Ракецкага альбо бачылі яго не так даўно, паведамляйце інфармацыю па нумарах тэлефонаў: 8-029-5076686, 8-033-3143042 або 102.

Мікалай Ракецкі

Мікалай Ракецкі