Насельніцтва Зямлі дасягнула адзнакі ў 7,433 мільярда чалавек. У 2016 годзе яно вырасла на 1,1%, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Фонду ААН у галіне народанасельніцтва.

За 2016 год людзей стала больш на 80,8 мільёна чалавек.

Пры гэтым у дакладзе адзначаецца, што каля 26% сусветнага насельніцтва – дзеці і падлеткі ва ўзросце да 14 гадоў.

Пры гэтым самай уразлівай катэгорыяй насельніцтва аказаліся дзяўчынкі ва ўзросце 10 гадоў, адзначаецца ў дакладзе, 89% якіх жывуць у краінах, якія развіваюцца, дзе маюцца значныя гендэрныя праблемы.

Дзяўчынкі сутыкаюцца з перашкодамі на шляху да адукацыі, аховы здароўя і бяспекі. Краіны свету, якія развіваюцца, могуць страціць або атрымаць выгаду на суму не менш за 21 мільярд долараў у залежнасці ад таго, ці будзе іх ўрад выдаткоўваць сродкі на ахову здароўя ці адукацыю для дзяўчынак ва ўзросце каля 10 гадоў.

Паводле tut.by.