У чым розніца паміж прафесіямі касметык і касметолаг? Разбіраемся разам з абсалютнай чэмпіёнкай Беларусі па макіяжы дырэктарам вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” Святланай Прадухай.

Жанчыны ў любыя часы імкнуліся схаваць недахопы і як мага даўжэй захаваць натуральную прыгажосць. Таму вядомыя дзеячы шукалі эліксір прыгажосці. Так зараджалася касметалогія.

Яны шукалі рэцэпт прыгажосці

Сакрэт прыгажосці шукалі ва ўсе часы. Фота slavich.org.

Сакрэт прыгажосці шукалі ва ўсе часы. Фота slavich.org.

Першы даведнік па касметыцы склала Клеапатра ў старажытным Егіпце. Яго выкарыстоўвала як ідэал прыгажосці царыца Неферціці.

Затым касметыка трапіла ў Грэцыю і слова “касмеін” стала азначаць “упрыгожваць”. У старажытнай Грэцыі захавальнікамі сакрэтаў прыгажосці былі касметы. Яны валодалі мастацтвам масажу, макіяжу, догляду за тварам і целам.

Паслядоўнік Гіпакрата Дыёкл апісаў карысныя ўласцівасці масак, мазяў для змякчэння скуры, догляду за вачамі, пазногцямі, валасамі. Рымскі доктар Гален пакінуў навуковыя працы па касметыцы. Авіцэна зрабіў “Канон урачэбнай практыкі” са шматлікімі касметычнымі рэцэптамі.

У старажытных Індыі, Кітаі, Японіі, Персіі дзяўчат з маленства навучалі касметалогіі з выкарыстаннем натуральнай касметыкі. У старажытных яўрэяў, вынаходнікаў дэпіляцыі, было запісана ў зводзе законаў, што муж абавязаны даваць грошы жонцы на касметалагічныя працэдуры.

У Еўропе і на Русі царква забараняла касметалогію, таму была менш папулярнай, стала развівацца ў 16 стагоддзі. У пачатку 20 стагоддзя ў Расіі дзейнічаў закон на права займацца доглядам за скурай і целам як прафесіяй.

У Маладзечне ў вучэбным цэнтры “Сфера прыгажосці” можна атрымаць прафесію касметыка чацвертага і пятага разрадаў, спецыяліста па доглядзе за тварам і целам.

Кожнай жанчыне, а пажадана і мужчыну прайсці навучанне, каб вывучыць метады захавання прыгажосці. Людзі, якія хочуць дапамагчы іншым людзям заставацца прыгожымі і надалей захаваць маладосць, атрымаюць добрую прафесію.

Заняткі праводзіць выкладчык з медыцынскай адукацыяй касметык з досведам вышэйшага разраду Вольга Копач. Яе выпускнікі паспяхова працуюць у салонах і касметычных кабінетах Мінска і рэгіёна, адзначаюцца высокім узроўнем навучання.

Касметык – спецыяліст без абавязковай медыцынскай адукацыі, які аказвае бытавыя паслугі ў СПА-салонах эстэтычнай накіраванасці для здаровай скуры твару, шыі, дэкальтэ.

Спажыўныя маскі - адзін з накірункаў працы касметолага. Фота fulledu.ru.

Спажыўныя маскі – адзін з накірункаў працы касметолага. Фота fulledu.ru.

Пры гэтым выкарыстоўваюцца медыцынскія сродкі:

  • Гігіенічная чыстка.
  • Скрабіраванне.
  • Гігіенічны, амаладжальны і аднаўленчы масаж твару, масаж кісцяў рук і ступняў ног.
  • Спажыўныя маскі.
  • Пілінгі.
  • Абгортванні.
  • Касметычны макіяж.

Таксама касметык робіць механічную эпіляцыю. Фота fishedem.ru.

Таксама касметык робіць механічную эпіляцыю. Фота fishedem.ru.

Таксама касметык робіць механічную эпіляцыю, дэпіляцыю галёнак касметычнымі сродкамі. Можа выкарыстоўваць апаратныя метады догляду, напрыклад, гігіенічная чыстка пры дапамозе ўльтрагукавога апарата. Таксама валодае асновамі дыеталогіі для паляпшэння скуры.

Касметолаг – доктар з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, які займаецца дыягностыкай і лячэннем скуры, можа прымяняць медыцынскія прэпараты, лекі.

ІП Прадуха С. В. УНП 691511569