Як піша oane.ws, праца, якой займаецца кампанія “КрыяРус”, падобная на фантастыку, але попыт на падобныя паслугі спараджае прапанову.

Больш за паўсотню чалавек ужо здабылі спакой, і сярод іх не толькі расейцы. 13 замежнікаў пажадалі быць замарожанымі, уключаючы трох украінцаў, двух італьянцаў, аднаго амерыканца, аўстралійца, беларуса, эстонца, японца, галандца і швейцарца.

Акрамя гэтага яшчэ 200 чалавек падпісалі адпаведны дагавор і рыхтуюцца да адпраўкі ў ледзяное бязмоўе. Сярод іх таксама прысутнічаюць украінцы, беларусы, брытанцы і датчане.

Расія не з’яўляецца першай краінай, дзе даступная магчымасць быць замарожаным ў чаканні лепшых часоў.

Паводле “Нашай Нівы”.