Днём у панядзелак, 28 лістапада, 56-гадовы кіроўца “Аўдзі 80” ехаў па вуліцы Маўчанскага.

Справа ззаду адчуў удар у машыну. Стукнуў яе кіроўца “Опеля-Кадэта”, які з’ехаў з месца аварыі.

Праз 15-20 хвілін яго затрымалі. Дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош дадае, што на медаглядзе вызначылі яго ап’яненне і канцэнтрацыю алкаголю ў 3,2 праміле.

Кіроўца парушыў правілы восем разоў: не было страхоўкі, дакументаў, тэхагляду, не меў права на кіраванне, праехаў на забараняльны сігнал святлафора, факт ДТЗ, кінуў месца аварыі і быў п’яны.

Яму пагражае штраф.