Вам трэба тэрмінова нешта прадаць альбо купіць? Можа, вы хочаце расказаць пра свае паслугі ўсяму рэгіёну, аднак настолькі занятыя, што не паспяваеце заехаць у рэдакцыю, каб даць аб’яву.

Прапануем вам некалькі спосабаў, як даць аб’яву

1. Размясціць аб’яву, не выходзячы з дому.

Фота Lipetsk.Ru.

Фота Lipetsk.Ru.

Для гэтага дастаткова са стацыянарнага тэлефона набраць нумар 166 і прадыктаваць аб’яву. Грошы знімуць з тэлефона.

Паслуга дзейнічае для жыхароў Мінскай вобласці.

2. Прыйсці ў пункт прыёму аб’яў у сваім горадзе.

У Маладзечне рэкламу альбо аб’яву можна даць у рэдакцыі газеты. Знаходзіцца яна па Вялікім Гасцінцы, 68-а.

У Вілейцы рэкламу ў вас возьмуць у двух месцах: магазіне “Парус” па вуліцы Партызанскай, 4, а таксама на пошце па вуліцы 17 Верасня, 30.

Смаргонцам неабходна ісці на вуліцу Танкістаў, 8 (насупраць ваенкамата) у магазін канцтавараў.

У іншых гарадах, каб размясціць аб’яву, неабходна звярнуцца на пошту: у Ашмянах па вуліцы Савецкай, 97; у Валожыне па вуліцы 1 Мая, 3; у Мядзеле па вуліцы 17 Верасня, 2.

Астраўчанам варта падысці ў аддзяленне сувязі №1 па Ленінскай, 5.

3. Даслаць рэкламу на электронную пошту.

Фота vietnammoi.vn.

Фота vietnammoi.vn.

Калі вам не падыходзяць першыя два спосабы, вы можаце напісаць ліст на электронную пошту аддзела рэкламы reklama@rh.by. Спецыяліст дашле рахунак, які можна аплаціць у любым з банкаў.

4. Праз сацсеткі.

Калі вы актыўны карыстальнік сацсетак, можаце дасылаць рэкламу ў асабістыя паведамленні, а таксама пытацца пра цану, варыянты размяшчэння рэкламы.

Мы ёсць у “Аднакласніках”, “Укантакце”, “Фэйсбуку”, “Інстаграме”.

5. Запрасі работніка рэдакцыі да сябе.

Фота Lipetsk.Ru.

Фота Lipetsk.Ru.

Калі вы займаецеся прадпрымальніцкай дзейнасцю і хочаце атрымаць індывідуальную кансультацыю адносна варыянтаў размяшчэння рэкламы вашай кампаніі, можаце запрасіць работніка рэдакцыі ў офіс і, не адрываючыся ад спраў, абмеркаваць усе пытанні і варыянты.

Калі ў вас ёсць пытанні адносна размяшчэння рэкламы, альбо вы зацікавіліся нашымі спецпраектамі, можа, у вас унікальная задума адносна прасоўвання паслуг, якую б вы хацелі рэалізаваць у нашым выданні, мы заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва.

Нашы тэлефоны: (80176) 75-38-41, (8029) 676-84-20, (8-029) 573-28-47 Жанна, Галіна.