Кожны год Міжнародная асацыяцыя калекцыянераў папяровых грошай праводзіць конкурс на найлепшую банкноту сярод грошай, якія ўпершыню выйшлі ў абарачэнне ў бягучым годзе. Калі ў краіне з’явіўся цэлы камплект купюр (як у нас), на конкурс трапляе толькі адна, піша kp.by.

Вылучыць банкноту можа любы сябра асацыяцыі. Нашы 100 рублёў з Нясвіжскім замкам на адным баку і батлейкай на адваротным спадабаліся нямецкаму калекцыянеру Фрытцу-Юргену Сімансу.

Перш чым дапусціць нашу сторублёўку да конкурсу, яе праверылі на адпаведнасць патрабаванням. Гэта навізна, мастацкая каштоўнасць, творчы падыход і нават тое, як у дызайне абыграныя элементы абароны.

Пакуль у беларускай банкноты восем канкурэнтаў. Праціўнікі, трэба сказаць, моцныя. Сярод іх брытанскія 5 фунтаў, зробленыя з пластыку, аўстралійскія пяць долараў з празрыстымі вакенцамі, швейцарскія 50 франкаў з незвычайным вертыкальным дызайнам… Цікава, што на многіх купюрах намаляваныя знакамітыя людзі, амаль усе – жаночага полу. На брытанскіх грошах – вядома, каралева Лізавета, хоць банк Шатландыі выпусціў свой варыянт – з пісьменніцай Нэн Шэферд. Але на аўстралійскай купюры – таксама Лізавета. Толькі старэйшая і без кароны. Банк Грузіі традыцыйна ўпрыгожыў свае лары царыцай Тамар. Грэта Гарбо глядзіць на нас са 100 шведскіх крон. А вось 1000 мальдыўскіх руфій упрыгожылі прыгожай марской чарапахай з пярэдняга боку і кітом – з адваротнага.

Асацыяцыя прымае кандыдатуры да 31 студзеня 2017 года. Затым сябры асацыяцыі прагаласуюць за свайго фаварыта, а вынікі мы даведаемся ў красавіку. Прызоў банкнота-пераможца не атрымае, але пра яе напішуць буйныя выданні для калекцыянераў. Дарэчы, летась найлепшай стала купюра з Новай Зеландыі.

У Англіі таксама каралева, толькі старэйшая.

У Англіі таксама каралева, толькі старэйшая.

На новай шведскай купюры таксама акторка Грэта Гарбо.

На новай шведскай купюры таксама акторка Грэта Гарбо.

У Шатландыі надрукавалі фунты з партрэтам пісьменніцы Нэн Шэферд.

У Шатландыі надрукавалі фунты з партрэтам пісьменніцы Нэн Шэферд.

На грузінскай банкноце - выява царыцы Тамары.

На грузінскай банкноце – выява царыцы Тамары.

У Аўстраліі купюра з напаўпразрыстымі вакенцамі і выявай каралевы Лізаветы II. Фота theibns.org.

У Аўстраліі купюра з напаўпразрыстымі вакенцамі і выявай каралевы Лізаветы II. Фота theibns.org.

Новая Зеландыя перамагла ў гэтым конкурсе летась, але і сёлета ў яе таксама ёсць купюра, з якой можна паўдзельнічаць.

Новая Зеландыя перамагла ў гэтым конкурсе летась, але і сёлета ў яе таксама ёсць купюра, з якой можна паўдзельнічаць.

На Мальдывах вырашылі абысціся без людзей і размясцілі на адным баку марскую чарапаху.

На Мальдывах вырашылі абысціся без людзей і размясцілі на адным баку марскую чарапаху.

…а на адваротным - кіта.

…а на адваротным – кіта.

У Швейцарыі купюры з незвычайным вертыкальным дызайнам.

У Швейцарыі купюры з незвычайным вертыкальным дызайнам.

Паводле “Нашай Нівы”.