Сіноптыкі папярэджваюць аб рэзкіх скачках атмасфернага ціску, а таксама тэмпературы паветра на гэтым тыдні. Пры праясненнях чакаецца да -17. Пра гэта распавёў TUT.BY начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 6 снежня, днём у краіну будуць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі захаваецца парывісты вецер да 15-18 м/с. Раніцай і днём на дарогах – галалёдзіца. Будзе вельмі слізка, папярэджваюць сіноптыкі. На большай частцы тэрыторыі краіны снег, слабая мяцеліца. Ноччу слабы галалёд.

У сераду, 7 снежня, з ростам атмасфернага ціску, ападкі спыняцца, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

З чацвярга, 8 снежня, у краіну накіруецца больш цёплае паветра з Атлантыкі, тэмпература падвысіцца. У чацвер на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, днём з дажджом. У асобных раёнах краіны туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

У пятніцу, 9 снежня, на большай частцы Беларусі дождж і мокры снег. У асобных раёнах краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, ноччу слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У выходныя дні на большай частцы тэрыторыі краіны таксама чакаюцца мокры снег і дождж, слабы галалёд, галалёдзіца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

6 снежня

ноччу і раніцай ад -4 да +1, на працягу дня паніжэнне ад -5 да -10

7 снежня

ад -2 да -9

ад -7 да -14, пры праясненнях да -17

8 снежня

ад -2 па паўднёвым усходзе да +5 па захадзе краіны

ад -2 да -9, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -12

9 снежня

ад 0 да +6

ад -2 да +5

“Наша Ніва” паводле tut.by.