Так, у трэцім квартале 2016 года доля грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,7%, тады як у другім квартале – 5,5%, у першым – 5,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая па 30 чэрвеня 2016 года ў разліку на месяц складаў 1 мільён 699 тысяч 430 рублёў (без уліку дэнамінацыі).

Менш за 150 дэнамінаваных рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў на месяц у трэцім квартале бягучага года мелі 2,9% насельніцтва (у другім – 2,8%), 150-200 рублёў – 7,2% (7,7%), 200-250 – 12,2% (11,4%), 250-300 – 12,7% (13,4%), 300-350 – 14,8% (14,4%), 350-400 – 11,8% (12,4%), 400-500 – 16,8% (15,8%), 500-600 – 8,6% (8,7%), больш за 600 – 13% (13,6%).

Як паведамлялася раней, грашовыя даходы ў студзені-верасні 2016 года ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 508,2 рубля на месяц. Для параўнання: у студзені-верасні 2015 года гэты паказчык складаў 488,5 рубля.

Такім чынам, сярэднедушавы даход за год вырас на 4%. Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, якія ўлічваюць інфляцыю, знізіліся за год на 7,2%.

“Наша Ніва” паводле .