На мінулым тыдні Еўрапейскі Саюз пацвердзіў прывядзенне ў выкананне трох смяротных прысудаў у Беларусі. Сярод траіх расстраляных – віляйчанін Генадзь Якавіцкі

5 снежня спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці заявіў, што пакаранні сведчаць аб абуральнай пагардзе беларускіх уладаў да права на жыццё.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе ўжываецца сьяротнае пакаранне. Паводле праваабаронцаў, з пачатку 1990-х гадоў у Беларусі было пакарана больш за 400 чалавек. Толькі адзін з асуджаных да смяротнага пакараньня за гэты час памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.