Капсулу з зямлёй з магілы паэта Максіма Багдановіча закладуць у Храме-помніку Усіх святых у Мінску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння 9 снежня, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Урачыстая цырымонія “Вяртанне” па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта ў крыпце храма-помніка адбудзецца з 11:30 да 13:00. У Белай зале храма запланавана мемарыяльная “літаратурная раніца”, дзе будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча.

Асоба і творчасць беларускага паэта звязаны з Маладзечаншчынай. Летам 1911 года ён гасцяваў тут у фальварку Ракуцёўшчына. “Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!” – так назваў паэт гэты час. Тут ён напісаў два цыклы вершаў: “Старая Беларусь” і “Места” і дзве паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”.