У спіс увайшлі 11 палітыкаў, навукоўцаў, бізнесменаў, спартсменаў, грамадскіх дзеячаў і зорак шоу-бізнеса.

У шорт-лісце – прэзідэнты Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і Расіі Уладзімір Пуцін, новаабраны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп і Хілары Клінтан, што прайграла гэтыя выбары, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, якога чытачы назвалі чалавекам года паводле свайго галасавання, заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, Найджэл Фарадж – былы кіраўнік брытанскай партыі UKIP, што спрычынілася да Брэксіту, спявачка Беёнсе, амерыканская гімнастка Сайман Бэйлс, што заваявала ў Рыа-2016 4 залатыя медалі і адзін бронзавы, група людзей, што раскрылі інфармацыю аб атручанай вадзе ў амерыканскім горадзе Флінт, а таксама навукоўцы, што распрацавалі наватарскую новую тэхналогію, якая можа рэдагаваць ДНК.

“Чалавека года” паводле версіі рэдакцыі Time абвесціць 7 снежня.

У 2015-м гэтае званне дасталося канцлеру ФРГ Ангеле Меркель.