Сёння надзвычай халодны ранак. У Беларусі тэмпературы апусціўшыся да мінус -12.

Пасля ўчарашняга адноснага цяпла і снегу на некаторых участках дарог утварыўся галалёд. Будзьце пільныя на дарогах.

У слізгату на аўтамабілях нельга рэзка разганяцца і рэзка тармазіць.

Што да пешаходаў, то ім варта ўлічваць, што тармазны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе большы, чым звычайна.

Мароз затрымаецца яшчэ на суткі, а ад чацвярга ў краіне пачнецца моцная адліга з дажджамі.