Цікавае і карыснае мерапрыемства арганізавалі для жыхароў Маладзечна выратавальнікі  разам з юнымі памочнікамі. У горадзе прайшоў заключны этап акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”.

На ўваходзе ў адзін з гандлевых цэнтраў размясцілі два сталы; першы – з нагляднай агітацыяй, пажарнымі апавяшчальнікамі, вогнетушыцелем, другі – пункт навучання першай  дапамозе.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Юныя выратавальнікі праводзілі гульню з насельніцтвам: “Мяняем цыгарэты на цукеркі”. У ходзе акцыі выявілася, что большая частка насельніцтва вядзе здаровы лад жыцця.

З тымі ж, хто “паліць”, праводзілася інфармацыйная гутарка. Усім ўдзельнікам раздавалі наглядную прадукцыю. Жадаючым паказвалі, як дапамагчы чалавеку пры траўмах, пераломах і іншых небяспечных для жыцця сітуацыях.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.