Некалькі дзён таму ў байнэце з’явілася інфармацыя пра чарговую смерць на будоўлі Астравецкай АЭС.

– Толькі што атрымаў званок: два дні таму на Астравецкай АЭС загінуў рабочы. Кажуць, малады хлопец, толькі з войска прыйшоў, сарваўся з вышыні – і насмерць”, – напісаў у сваім Фэйсбуку Павел Севярынец.

Аднак на АЭС сцвярджаюць, што гэта плёткі. Па словах Эдуарда Свірыда, начальніка аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў “Беларускай АЭС”, інфармацыя пра смерць рабочага – выдумка.