У Маладзечне ўжо развешваюць навагоднюю ілюмінацыю, аднак плануюць запаліць навагоднія агеньчыкі з 15 снежня.

Іх ужо павесілі на навагоднюю ёлку на плошчы, каля цэнтральнага ўваходу ў парк Перамогі, упрыгожылі і саму плошчу.

Фігуры снегавіка, карэты, аленяў паставяць да гэтага часу.

Нагадаем, што летась карэту спачатку паставілі па вуліцы Прытыцкага, пасля яна пераехала ў парк.

Пра гэта паведаміў галоўны энергетык унітарнага прадпрыемства “Камунальнік” Міхаіл Семянкевіч.