У траўматалагічным аддзяленні Вілейскай раённай бальніцы расказалі, што сёння з пераломамі яшчэ ніхто не паступаў. За апошнія некалькі дзён людзі з траўмамі звярталіся, але іх было не больш, чым звычайна.

Па словах супрацоўнікаў бальніцы ў Смаргоні, тут за мінулыя суткі з галалёднымі траўмамі шпіталізавалі 6 чалавек.

У прыёмным аддзяленні Ашмянскай раённай бальніцы паведамілі, што ні з абмаражэннямі, ні з пераломамі ў апошні час хворыя не паступалі.