Першыя два выпадкі, па словах оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Рыгора Цютчава, здарыліся ў Вілейцы ноччу 12 кастрычніка. Тады хуліганы пабілі два акны на першым паверсе дома на вуліцы Незалежнасці і яшчэ адно на вуліцы Шубіна.

20 кастрычніка падобны выпадак здарыўся ў Смаргоні. Ноччу ў акно на першым паверсе аднаго з дамоў невядомы ўкінуў бутэльку з-пад ігрыстага віна. Па словах супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС, гаспадар кватэры выбег на вуліцу, але хуліганаў не ўбачыў.

26 лістапада ў ноч з пятніцы на суботу ў Вілейцы ў доме №1, корпус 2, на вуліцы Незалежнасці, ўкінуўшы ў вокны дзве пустыя бутэлькі з-пад шампанскага, невядомыя разбілі два акны ў адной кватэры. Здарэнне адбылося ў 1:30. Прыкладна праз паўгадзіны выпадак паўтарыўся на вуліцы Гагарына. Там акно разбілі пустой бутэлькай з-пад піва.