125 год таму, 9 снежня, нарадзіўся беларускі паэт Максім Багдановіч.

Летам 1911 года паэт гасцяваў тут у фальварку Ракуцёўшчына  і напісаў два цыклы вершаў: “Старая Беларусь” і “Места” і дзве паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”.

– Гэтая дата вельмі важная для нас, – лічыць загадчыца інфармацыйнага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Багдановіча Таццяна Закрэўская. – Перш за ўсё таму, што бібліятэка носіць імя паэта.

Вучні маладзечанскай школы №12 дэкламавалі вершы Багдановіча на вечарыне. Фота Таццяны Закрэўскай.

Вучні маладзечанскай школы №12 дэкламавалі вершы Багдановіча на вечарыне. Фота Таццяны Закрэўскай.

На працягу ўсяго года бібліятэкары ажыццяўлялі праект “І вее верш мой дзіўнай казкай”. Адбыліся сустрэчы з паэтамі, выставы, віктарына на лепшага знаўцу творчасці Багдановіча. Гэта датычылася не толькі цэнтральнай раённай бібліятэкі, але ўсіх кніжніц Маладзечаншчыны.

7 снежня правялі заключнае мерапрыемства праекта – вечарыну “Вечнае святло Максімавай зоркі”. Прыгадалі звесткі пра паэта, Аляксандр Хазянін праспяваў песню “Зорка Венера”. Вучні маладзечанскай школы №12 Антаніна Бажко, Валянцін Ермаковіч, Аляксандр Траска, Паліна Клімовіч прачыталі вершы паэта.

Загадчыца філіяла музея Багдановіча ў Ракуцёўшчыне Настасся Сярболіна распавяла пра тыя два месяцы, якія паэт правёў гэтым фальварку.