У нядзелю ў большасці раёнаў захаваецца адліга, толькі па паўночным усходзе адаб’ецца ўжо больш прахалодная паветраная маса: на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег і дождж. У асобных раёнах краіны слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак ад -4 да +3, у паўднёва-заходніх раёнах ад +4 да +7, ноччу па паўночным усходзе ад -5 да -7.

У панядзелак халоднае паветра ўжо распаўсюдзіцца на большую частку краіны, паступова паніжаючы тэмпературу.

На працягу сутак ад -1 да -8, па паўднёвым захадзе ад 0 да +4. Ноччу на большай частцы краіны, днём пераважна па паўднёвай палове краіны кароткачасовы снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. У асобных раёнах краіны слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Далей яшчэ больш пахаладае: ноччу ад -5 да -12, пры праясненнях да -15. Днём ад -2 да -9, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.

“Наша Ніва” паводле tut.by.