Максім Багдановіч – прыклад таго, як быць сапраўдным, некрыклівым сынам Беларусі, упэўнены маладзечанскі краязнавец і пісьменнік Міхась Казлоўскі.

– Як і кожны чалавек, у якога баліць душа за Беларусь, я цікаўлюся творчасцю Максіма Багдановіча, – распавядае пісьменнік.

Міхась Казлоўскі чытаў і мінскія, і віленскія выданні твораў паэта.

Міхась Міхасевіч лічыць, што мы павінныя больш любіць Багдановіча. Не баяцца называць яго геніем.

Не трэба, па словах краязнаўца, прыметнікаў “вядомы”, “знакаміты”, “выдатны”. Ён проста геній. Як і Янка Купала, і Язэп Драздовіч.