Сёння мы пагаворым пра будучае сферы паслуг. Пра гэта раскажа дырэктар вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” абсалютная чэмпіёнка Беларусі па макіяжы Святлана Прадуха.

Апошнім часам аналітыкі і эксперты ў галіне працы ўсё больш гавораць, што аўтаматызацыя і робатызацыя  ў хуткім часе адправяць мноства прафесій у гісторыю.

Калі верыць спецыялістам рынку працы, ужо праз пяць гадоў не будзе такіх прафесій, як бухгалтар, прадавец, касір, адміністратар, бізнес-трэнер, будаўнік, кіроўца, доктар-дыягност і іншыя.

Дамы будуць будаваць 3D-прынтары, аўтамабілі, а дакладней электрамабілі, будуць кіравацца электрапілотам. З чыноўнікаў застануцца толькі тыя, хто займаецца непасрэдна праверкамі. Улік і аналіз камп’ютар будзе рабіць аўтаматычна.

Камп’ютары будуць адсылаць і збіраць да­дзеныя анлайн. Пакупкі будзем рабіць праз інтэрнэт. У супермаркетах самі, без касіраў, праскануем тавары і разлічымся электроннымі грашыма. Наяўных грошаў не будзе. Усе плацяжы будуць адсочвацца, і “шэры” рынак знікне. Таму многія будуць перавучвацца і шукаць новую работу. Аўтаматызацыя вытворчасці зменіць рынак працы ўжо праз некалькі гадоў.

Па некаторых прагнозах у бліжэйшым будучым некаторых спецыялістаў заменяць робаты. Фота ctimes.

Па некаторых прагнозах у бліжэйшым будучым некаторых спецыялістаў заменяць робаты. Фота ctimes.

Якія ж прафесіі немагчыма замяніць робатамі?

Гэта ў першую чаргу сфера паслуг: цырульнікі, візажысты, касметыкі, майстры пазногцевага сэрвісу, настаўнікі, тэрапеўты, і тыя, хто працуе непасрэдна з чалавекам. Некаторы час будуць запатрабаваныя ІТ-спецыялісты.

Аднак ёсць шанец, што рынак пойдзе на Усход, калі Кітай з Індыяй забяруць увесь ІТ-рынак сабе, пакінуўшы работу толькі для кваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі. Пасрэдныя спецыялісты ўжо цяпер незапатрабаваныя.

Ужо сёння ўсе краіны па-рознаму рыхтуюцца да новай эканомікі. У Швейцарыі праз надыходзячую аўтаматызацыю і недахоп работы для людзей уводзяць закон, згодна з якім кожны жыхар будзе атрымліваць 2000 еўра ў месяц і працаваць толькі, калі сам гэтага захоча. Напрыклад, займацца мастацтвам, літаратурай, самаразвіццём і чым заўгодна.

Робат ніколі не зробіць прычоску ці макіяж лепш за чалавека. Фота vaidosasdeplantao.com.br.

Робат ніколі не зробіць прычоску ці макіяж лепш за чалавека. Фота vaidosasdeplantao.com.br.

У Беларусі, як мы самі разумеем, прый­дзецца перавучвацца і актыўна працаваць, проста так грошы ў нас не даюць.

Таму тыя, хто раней за ўсіх пачне перахо­дзіць у новую рэальнасць, змогуць лепш адаптавацца і засцерагчы сябе ва ўмовах новай эканомікі.

Ужо сёння ў сферу паслуг прыходзіць больш жанчын. І ў гэтым “Сфера прыгажосці” актыўна дапамагае, бо робат ніколі не зробіць прычоску ці макіяж лепш за чалавека.

Вучэбны цэнтр “Сфера прыгажосці” навучае па новых тэхналогіях толькі якаснай касметыкай ва ўтульным офісе ў цэнтры горада.

ІП Прадуха С. В. УНП 691511569