Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта шукае зніклага Алега Канстанцінавіча Лапшына.

Ён нарадзіўся 14 снежня 1973 года. Жыве ў Чысці.

19 кастрычніка выйшаў з дому, і сваякі згубілі з ім сувязь.  

– Па нашых дадзеных, Лапшын А. К. у першай палове дня 20 кастрычніка ў таварыстве “Арэндааўтапракат” у Мінску арэндаваў аўтамабіль маркі “Шэўрале Авеа”, які следча-аператыўная група знайшла ў лесе каля вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна, недалёка ад мяжы з Вілейскім, – распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Зніклы хударлявы, каля 182 сантыметраў, 43-і памер абутку. Быў апрануты ў сінія джынсы, чорны свіцер. На шыі каля вуха злева ёсць тры чырвоных радзімыя плямкі.

Калі вам вядома пра яго месца знаходжання, калі ласка, паведаміце на нумар (80176) 74-96-83, 77-24-31, (8029) 546-40-44695-09-84.