Суддзя Ігар Гарановіч, сакратар Вольга Жук, пракурор Вольга Кашко. Ісцец Алег Папчэня, яго прадстаўнік – Андрэй Стрыжак.

Нагадаем, што падчас другога пасяджэння суд палічыў неабходным прыцягнуць па справе ў якасці суадказчыкаў аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама і Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.

Са статуса трэціх асоб яны сталі адказчыкамі, якім адразу было толькі таварыства “Усход-Агра”. Прадстаўнікі арганізацый не пярэчылі і заявілі, што ў гэтым пытанні давяраюць рашэнню суда.

11:30. Пачалося судовае пасяджэнне.

11:33. Прадстаўніка ісца Алега Папчэні Андрэя Стрыжака няма на судзе. Ад Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Воран і Аляксандр Буглак.

11:44. Аб’явілі, што Прадстаўнік ісца Андрэй Стрыжак не прыйшоў без тлумачэння прычын.

11:45. Прысутныя не супраць праводзіць судовае пасяджэнне праводзіць без яго.

11:47. Прадстаўніком ісца аб’явілі Юрыя Белякова.

11:49. Аддзел адукацыі прызнаў іск, лічыць, што былі працоўныя адносіны.

11:51. Аляксандр Буглак пытаецца ў Кацярыны Трот: “Ці можа аддзел прызнаць наяўнасць працоўных адносінаў?”

Прадстаўніца аддзела адукацыі спорту і турызму Кацярына Трот: “У праве лічыць, што яны былі.”

11:58. Аляксандр Воран гаворыць, што яны не ў праве ўстанаўліваць працоўныя адносіны; таксама, што іх як адказчыка прыцягнулі неправамерна. Яны (Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы) не з’яўляюцца бокам праваадносінаў.

12:02. Юрый Белякоў да Аляксандра Ворана: “Чым займалася вучаніца ў момант наезду?”

Аляксандр Воран: “Рухалася па полі”.

Юрый Белякоў: “А да гэтага?”

Аляксандр Воран: “Збірала бульбу”.

Юрый Белякоў: “Вы можаце гэта адмовіць?”

Аляксандр Воран: “Навошта, калі гэта факт.”

12:08. Суд: “Хто адправіў дзяцей? Ці быў пісьмовы загад?”

Аляксандр Люльковіч: “Наколькі я ведаю, быў. Адправіў дзяцей намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзяніс Курэц”.

Суд: “Ці можа быць вусны загад?”

Аляксандр Люльковіч: “Не”.

12:12. Аляксандр Воран да Аляксандра Люльковіча: “Пракаментуйце загад.”

Аляксандр Люльковіч: “Я яго не падпісваў.”

12:13. Аляксандр Воран: “Прадстаўце расклад 8 “А” класа”.

12:14. У раскладзе напісана, што ўрокі скончыліся ў 13:45. Яго далучаюць да справы.

12:18. Вольга Кашко да дырэктара 11 школы Аляксандра Люльковіча: “Адпраўка на бульбу была па распараджэнні аддзела адукацыі спорту і турызму альбо ў рамках акцыі “Дапамажы сабраць ураджай”?”

Аляксандр Люльковіч: “Па распараджэнні аддзела адукацыі спорту і турызму.”

12:24. Вольга Кашко да дырэктара 11 школы Аляксандра Люльковіча: “Ці падпісваўся загад аб вызваленні ад урокаў?”

Аляксандр Люльковіч: “Не магу адказаць.”

12:26. Суддзя пералічвае ўсе дакументы прадстаўленыя па справе.

Сярод іх:

  • дакумент аб змене прозвішча дзяўчынкі з Вуткінай на Папчэня ў выніку прызнання бацькоўства,
  • даведка аб залічэнні ў першы клас школы №8, аб пераводзе ў 8-ы “А” клас,
  • рашэнне райвыканкама аб правядзенні службовай праверкі спецыяльнай камісіяй,
  • тлумачальныя лісты Галіны Пішчык, Дзяніса Курца, педагогаў Завадскай і Апанасевіч,
  • загад аб адпачынку Аляксандра Люльковіча і прызначэнні выконваць абавязкі Галіны Пішчык,
  • вучэбны план школы на 2016-2017 навучальныя гады,
  • распараджэнне кіраўніка Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца аб дапамозе па ўборцы бульбы.

12:48. Суд удакладняе пытанні да дырэктара школы Аляксандра Люльковіча: “Колькі планаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце было ў школе?”

Аляксандр Люльковіч: “На 1 верасня адзін. Пасля выпадку з Вікторыяй Папчэняй другі. Унеслі змены ў план па рэкамендацыі аддзела адукацыі спорту і турызму.”

12:54. Аляксандр Люльковіч прадставіў суду даведкі аб прызначэнні намеснікамі Галіну Пішчык і Дзяніса Курца і іх далейшай працоўнай дзейнасці (цяпер Галіна Пішчык займае пасаду настаўніцы французскай мовы, а Дзяніс Курэц працуе на паўстаўкі сацыяльным педагогам і мае шэсць гадзін урокаў).

12:54. Ідуць спрэчкі.

12:55. Алег Папчэня: “Падтрымліваю патрабаванні.”

12:58. Юрый Белякоў: Разбіральніцтва павінна працягвацца, бо таварыства “Усход-агра” не прызнае працоўныя адносіны, а яны былі. Неабходна, каб сям’я атрымала кампенсацыю”.

13:00. Наяўнасць працоўных адносінаў ні ў каго не выклікае сумненняў.

13:02. Адказчык таварыства “Усход-агра”: “Падтрымліваю сваю ранейшую агучаную пазіцыю.”

Нагадае, што падчас першага пасяджэння СВК “Усход-агра” не прызнаў іск. Адзначыў, што на полі чакаў убачыць работнікаў школ, самога аддзела адукацыі, не ведаў, што накіруюць дзяцей.

Пасля працы работнікі маглі ўзяць мяшок бульбы, на гэта быў загад. Аднак за аплату таварыства гэта не лічыць.

Таксама не агаворвалася, хто будзе дапушчаны да ўборкі бульбы? “Хто прыехаў, той і працаваў,” – адзначаў прадстаўнік “Усход-агра”.

13:03. Аддзел адукацыі спорту і турыму: “Настойваем на наяўнасці працоўных адносінаў.”

13:05. Аляксандр Буглак: “Нам не нададзенае права ўстанаўліваць працоўныя адносіны”.

13:07. Аляксандр Воран: “Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы праводзіць спецрасследаванне выпадку. Гаварыць пра парушэнні нормаў пакуль рана.”

13:08. Мама Вікі, Юлія Папчэня адмаўляецца выступаць у спрэчках.

13:10. Пракурор Вольга Кашко: “З дзецьмі да 14 гадоў працоўная дамова не заключаецца. Аднак трэба прызнаць працоўныя адносіны. Калі работнік прыступіў да працы, гэта ўжо працоўныя адносіны.”

13:13. Ад каментароў прысутныя адмаўляюцца.

13:14. Суд выдаліўся для прыняцця рашэння.

12 снежня у 11:30 аб’явяць прысуд.