У 2016 годзе ў Вілейскім раёне пачалі незвычайны творчы праект – клуб “Сябры Новага тэатра” .

Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу навучальнага года старшакласнікі нашага горада і раёна будуць не толькі наведваць спектаклі Новага драматычнага тэатра ў Мінску, але і сустракацца з акцёрамі, рэжысёрамі пастановак.

Усё гэта стала магчымым дзякуючы ініцыятыве начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Аляксандра Пуцэйкі і галоўнага адміністратара тэатра Аляксандра Хаета.

Запланавалі пяць сустрэч-пасяджэнняў клуба. Першая з іх адбылася 29 кастрычніка. Мы паглядзелі спектакль “І чуюцца толькі гукі паланэза …”.

Фота забяспечана Аленай Балуш.

Фота забяспечана Аленай Балуш.

26 лістапада – другая доўгачаканая сустрэча. Мы ўбачылі спектакль “Шчасце маё …”. Ён створаны на аснове аднайменнай п’есы расійскага драматурга Аляксандра Чарвінскага, напісанай у першай палове 1980-х гадоў.

Гэта меладраматычная гісторыя пра каханне і вернасць, пра высакароднасць пачуццяў і бескарыслівую ахвярнасць дзеля шчасця каханага чалавека. Дзеянне адбываецца ў першыя пасляваенныя гады. Успаміны пра вайну  прысутнічаюць у жыцці герояў і ўплываюць на іх далейшы лёс.

Гэта быў не проста спектакль, гэта было жыццё, якое мы жылі разам з галоўнымі героямі: Вікторыяй  (Надзеяй Анціповіч),  Сямёнам (Алексеем Верашчакам), Лідзіяй Іванаўнай  (Людмілай Баталавай), Аскарам Барысавічам (Валерыем Агаянянам), піянерам  (Паўлам Чарновым).

Па словах глядачкі Анастасіі, спектакль ёй вельмі спадабаўся. Інтрыгуе сюжэт з драматычным канцом. Ігра акцёраў захоплівала дух настолькі, што дзяўчыне здавалася, быццам яна сама апынулася ў тым часе і падзеі адбываюцца ёй.

Пасля спектакля гледачы сустрэліся з акцёрамі, удзельнікамі пастаноўкі, галоўным рэжысёрам тэатра Сяргеем Кулікоўскім і вядучым такіх сустрэч, акцёрам тэатра Ігарам Падлівальчавым.

Фота забяспечана Аленай Балуш.

Фота забяспечана Аленай Балуш.

Размова з акцёрамі была  душэўнай і вясёлай, бо гэтыя людзі поўныя шчырых эмоцый і пазітыўнага настрою.

Як сказаў Ігар Падлівальчаў, спектакль –  гэта вельмі жывая структура. Адкрываецца заслона – і ён нараджаецца разам з вашым успрыманнем.