Пакутаваў ён на рак прастаты.
Ён быў родам з вёскі Брылькі Валожынскага раёна.
У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і пачаў там працаваць. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю “Да тэорыі лінейных раўнанняў у тапалагічных вектарных прасторах”.
У 1987 годзе – доктарскую дысертацыю “Экспаненцыяльныя вектары і дыферэнцыяльныя ўраўненні”. З 1975 года – загадчык кафедры функцыянальнага аналізу БДУ.
Радына распрацаваў якасную тэорыю лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з рэгулятарнымі аператарамі ў лакальна-выпуклых прасторах. Увёў паняцце вектара экспаненцыяльнага тыпу і на яго аснове пабудаваў функцыянальны падлік, які ўжываецца пры даследаванні дыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў. Пабудаваў разам з Анатолем Антаневічам тэорыю нелінейных абагульненых функцый.
Быў навуковым рэдактарам першага ў Беларусі “Руска-беларускага матэматычнага слоўніка” (1993), суаўтарам і навуковым кансультантам першай у Беларусі “Матэматычнай энцыклапедыі” (2001), аўтарам беларуска-польскага і польска-беларускага матэматычных слоўнікаў.
Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку дзесяці манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
На пачатку 90-х яго прапаноўвалі на пасаду міністра адукацыі, але кандыдатуру не падтрымаў Вячаслаў Кебіч.
Cын Якава Радыны таксама выкладае матэматыку ў БДУ па-беларуску.
Яго ўнучка вучыцца на выдатна ў беларускамоўным ліцэі імя Якуба Коласа.
“Наша Ніва” далучаецца да спачуванняў сям’і выдатнага навукоўца.