Конкурс, у якім мы абіраем жыхара рэгіёна, які вызначыўся добрай справай у бягучым годзе, пройдзе ў трэці раз.

Раней мы рабілі так: абіралі кандыдатур сярод тых, пра каго пісалі за год. Сёлета мы хочам пашырыць кола прэтэндэнтаў і просім у гэтым вашай дапамогі, дарагія чытачы.

Калі вы хочаце прапанаваць сваю кандыдатуру на конкурс “Асоба года-2016” па версіі “Рэгіянальнай газеты”, дасылайце заяўку нам на пошту regionnews@rh.by. У назве ліста зрабіце пазнаку “Асоба года”.

У заяўцы дайце наступныя звесткі:

1. Імя, прозвішча і імя па бацьку кандыдата.

2. Дату нараджэння і месца жыхарства.

3. Як звязаны з рэгіёнам выдання “Рэгіянальнай газеты”.

4. Чым ён вызначыўся ў 2016 годзе?

5. Кантакты кандыдата: нумар тэлефона, адрас электроннай пошты.

6. Звесткі пра таго, хто прапануе кандыдата.

Як будзем выбіраць асобу

Заяўкі ад чытачоў мы будзем прымаць да 14 снежня. На пасяджэнні 15 снежня работнікі “РГ” прымуць спіс кандыдатур, якія будуць спаборнічаць за тытул “Асоба года-2016”.

Сярод кандыдатаў будуць не толькі прапанаваныя чытачамі асобы, але і героі нашых публікацый.

16 снежня на нашым мы запусцім галасаванне, якое працягнецца да 26 снежня.

Што чакае пераможцу

Той, хто атрымае ганаровы тытул, упрыгожыць вокладку аднаго з першых нумароў “РГ” 2017 года, яго запросяць на ўрачыстую сустрэчу з супрацоўнікамі рэдакцыі, дзе атрымае каштоўны прыз.

“Асобай года-2015” стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі, які набраў 32% галасоў.

“Асобай года-2014” стаў на той момант вучань 11 класа з Мала­дзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця. Ён двойчы ныраў за хлопчыкам, пакуль аднагодкі стаялі і смяяліся.