Сёння, 12 снежня, чацвёртае пасяджэнне па справе Вікторыі Папчэні, дзяўчынкі якая загінула на бульбе.

Паводле слоў суда, сёння павінны аб’явіць прысуд.

Нагадаем, што падчас трэцяга пасяджэння аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама і Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы са статуса трэціх асоб сталі адказчыкамі, якім адразу было толькі таварыства “Усход-Агра”.

Прадстаўніком ісца Алега Папчэні 9 снежня стаў Юрый Белякоў.

Таварыства “Усход-агра” па-ранейшаму не прызнае працоўныя адносіны.

11:30. Пачалося судовае пасяджэнне. Сёння інтарэсы ісца Алега Папчэні прадстаўляе Андрэй Стрыжак.

11:40. Суд: 29 кастрычніка Алег Папчэня звярнуўся, каб прызналі працоўныя адносіны паміж яго дачкой Вікторыяй Папчэняй і таварыствам “Усход-агра”.

11:42. Суд: “Таварыства “Усход-агра” і Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы іскі не прызнаюць”.

11:50. Суддзя коратка нагадвае змест усіх пасяджэнняў.

11:52. Суддзя пераказвае паказанні Дзяніса Курца, чаму вучні дзясятых класаў не маглі паехаць на бульбу. Яны прысутнічалі на дні самакіравання.

11:55. Іск суд не прызнаў. Працоўных адносінаў паміж Вікторыяй Папчэняй і таварыствам “Усход-агра” не было.

11:59. Суд: “Дзяўчынку на работу не наймалі.”

Суд абавязаў аддзел адкацыі спорту і турызму правесці спецрасследаванне.

Суд лічыць неабходным, каб аддзел адукацыі спорту і турызму заплаціў дзяржпошліну за расходы на суд. Спагоняць 63 рублі. 

12:02. Суд пытаецца, ці ўсім зразумелае рашэнне. Рашэнне зразумелае ўсім.