У суботу, 10 снежня, жыхар вёскі Лейлубка Ашмянскага раёна вырашыў зрэзаць шлях да дома па возеры.

Тонкі лёд не вытрымаў, і 38-гадовы мужчына апынуўся ў вадзе. На яго крыкі першай кінулася дапамагаць 60-гадовая маці, але і яна правалілася ў ледзяную ваду. Затым падаспелі суседзі і супрацоўнікі МНС.

“Людзі выратаваныя, іх здароўю нічога не пагражае”, – адзначылі ў Гродзенскай абласной арганізацыі таварыства выратавання на водах.

Паводле БелТА.