У аўторак, 13 снежня, умовы надвор’я будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае са Скандынавіі. Пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У сераду пад уплывам франтальных масаў, што перамяшчаюцца са Скандынавіі, ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд.
У чацвер, 15 снежня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У пятніцу, 16 снежня, у асобных раёнах краіны невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
У выходныя надвор’е істотна не зменіцца: таксама чакаецца мінусавая тэмпература, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца, слабыя туман і галалёд.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
13 снежня |
ад -1 да -6 |
ад -5 да -11, пры праясненнях паветра знізіцца ад -12 да -15 |
14 снежня |
ад -5 да +2 |
ад -4 да -11, па ўсходзе пры праясненнях яна панізіцца да -15 |
15 снежня |
ад -1 да -8 |
ад -9 да -13 |
16 снежня |
ад -2 да -9 |
ад -6 да -13, пры праясненнях ад -14 да -18 |
“Наша Ніва” паводле TUT.BY.